Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Наша страна Личность Кірыла Тураўскі (1130 - 1182)

Кірыла Тураўскі (1130 - 1182)

Кірыл Тураўскі вылучаўся сярод асветнікаў-мужчын. Сваёй літаратурнай дзейнасцю заваяваў такі высокі аўтарытэт у сучаснікаў, што яго называлі Златавустам XII ст. Кірыл (Кірыла) Тураўскі нарадзіўся каля 1130-г. у Тураве, у багатай сям'і, але з юнацкіх гадоў не меў прагі ні да багацця, ні да славы, а прагнуў ведаў. Асабліва імкнуўся Кірыл да глыбокага вывучэння біблейных кніг. 3 вялікай ахвотай ён вывучаў таксама грэчаскую мову, сусветную гісторыю, рыторыку. Але для больш глыбокага разумення духоўнай літаратуры патрэбна было ўвесь свой час прысвяціць навуцы, што ў XII ст. было рэальным толькі ў манастырскіх сценах. I Кірыл без вагання ідзе ў манастыр. Аўтар "Жыція..." падкрэслівае, што юнак больш за іншых працаваў для Бога аднак, відаць, і ў манастыры было немагчыма цалкам аддаць сябе любімым заняткам з-за непазбежных спакус сярод людзей. Кірыл пакідае манастыр, каб, зачыніўшыся ў вежы (стаўпе), у адзіноце працягваць даследаванні Пісання і займацца самаўдасканаленнем

Знаходжанне ў стаўпе фактычна не было самаізаляцыяй, як, напрыклад, у пячэрах. Чалавек фізічна і духоўна ўзвышаўся над штодзённай мітуснёй, яго ўчынкі і лад жыцця станавіліся бачнымі для людзей у наваколлі. Стоўп не столькі адрываў ад зямлі і набліжаў да неба, колькі з верхняга яруса адкрываў цудоўныя далягляды на краявіды Палесся, якія краналі сэрца Кірыла і поўныя паэтыкі словы выліваліся на старонкі яго літаратурных твораў. Нібы з мінарэта, падзвіжнік нагадваў жыхарам Турава, што не адзіным хлебам жыве чалавек. Асветнік прапаведваў вышэйшую мудрасць, заклікаў людзей слухаць пропаведзі, знаходзіць час для малітвы.

У асобе асветніка вельмі прыцягальная і такая рыса характару, як тое, што ён не дамагаўся высокіх царкоўных пасад. Але аўтарытэт Кірыла быў настолькі вялікі, што ён "маленнем князя і людзей таго горада ўзведзены быў на епіскапскую пасаду і мітрапалітам пастаўлены быў епіскапам горада Турава" . На пасадзе епіскапа (грэч. - наглядчык) Кірыл, як паведамляе агіёграф, умела кіруе епархіяй, клапоціцца аб царкоўным добраўпарадкаванні, наглядае за гарадскімі манастырамі, змагаецца з язычніцкімі перажыткамі і забабонамі. Перакананы ў тым, што землякам значна больш цікавая такая літаратура, як Астраномія (астралогія), Заралік, Соннік, Валхоўнік, Зёльнік, Птушыныя чары, Каляднік, Грымотнік, Кніга Жэрабяў і іншыя, епіскап Кірыл заклікае прыхаджан чытаць у храме і дома Евангеллі, Дзеі Апостальскія, Кнігу Псалмаў і ІНШЫЯ святыя кнігі, для разумення якіх патрэбна сэрца "негняўлівае, няп'янственнае, неганарыстае".

Кірыл прапаведуе аскетызм і папярэджвае, што хрысціяне павінны святкаваць не ў п'янстве з абжорствам, не з ігрышчамі, а мілуючы сірот і бедных, дапамагаючы слабым і нямоглым. Ён папярэджвае: "Гора будзе ўсім тым, хто не трымаўся кніжнай мудрасці і наказаў духоўных бацькоў; гора тым, хто пад гульні і скокі апіваўся віном; гора будзе жалейнікам і гора тым, хто іх слухаў, бо што ўзвялічвае д'ябла - губіць усіх хрысціян". Епіскап просіць рэгулярна наведваць храм. Ен папракае землякоў, якія не жадаюць хадзіць у царкву: "Калі б я раздаваў у царкве медавуху альбо піва, - як жа хутка ішлі б вы сюды, апярэджваючы адзін аднаго; а я ж прамаўляю ў царкве слова Божае, лепшае за піва і медавуху".

Хоць звычайна епіскапы назначаюцца пажыццёва, але людская абыякавасць і магчымыя інтрыгі царкоўнікаў прывялі да таго, што Кірыл пакінуў пасаду задоўга да сваёй смерці. Цяжка вызначыць, у якім годзе Кірыл адмовіўся ад пасады епіскапа і надалей заставаўся простым манахам. Вядома, што пры пастаўленні ігуменам Кіеўскай Лаўры Васілія ў 1182 г. прысутнічаў ужо пераемнік Кірыла на тураўскай кафедры - епіскап Лаўрэнцій. Некаторыя лічаць, што пасада тураўскага епіскапа стала вакантнай у сувязі са смерцю Кірыла. Аднак захаваліся два лісты да Васілія, з якім у Кірыла даволі доўга працягваліся добрыя адносіны. Калі будзе даказана аўтэнтычнасць лістоў, то належыць прызнаць, што Кірыл быў жывы нават у 1190-х гадах. Ён аддаліўся, верагодна, у Барысаглебскі манастыр і працягваў сваю літаратурную і асветніцкую дзейнасць.

Нельга не адзначыць пазіцыю Кірыла Тураўскага ў праве суздальскага ігумена Феодара-фаварыта князя Андрэя Багалюбскага. Князь меў намер заснаваць сваю мітраполію, бо не лічыў заганай умяшанне свецкай улады ў царкоўныя справы, нават у тыя, што былі ў юрысдыкцыі вярхоўнага духавенства.

У 1155 і 1164 гг. ён разам з Феодарам устанаўлівае новыя святы, у 1158 г. праганяе з кафедры растоўскага епіскапа Нестара і ставіць на яго месца грэка Лявонція, але неўзабаве праганяе і таго. Вядома, што канстанцінопальскі патрыярх Лука абараняў епіскапа Лявонція і нават выказваў пагрозы адлучыць князя Андрэя і Феодара ад царквы. 3 1162 г. у Паўночнай Русі фактычна адначасова былі два епіскапы: Лявонцій ва Уладзіміры і Нестар у Растове. Аднак Андрэй Багалюбскі пасылае ў Візантыю пасольства з прашэннем, каб паставіць ва Уладзімір мітрапаліта. Яго кандыдатура - Феодар - энергічны, адукаваны, але разам з тым славалюбны і дзёрзкі. Пазней ён падтрымаў і царкоўную смуту, што была звязана з дзейнасцю кіева-пячэрскага ігумена Палікарпа. Нягледзячы на тое што Феодар катэгарычна адмаўляўся развесціся з жонкай і стаць манахам, ён у 1168 г. паехаў у Канстанцінопаль і атрымаў пасаду растоўскага архіепіскапа. Хаця шлюб для епіскапаў быў забаронены Правілам 48 Трульскага Сабору, у Візантыі існавала практыка ўзвядзення на гэты сан і жанатых. Прытым трэба мець на ўвазе, што тытул "архіепіскап" быў двухсэнсоўным. У грэкаў меліся вышэйшыя і ніжэйшыя ў адносінах да мітрапаліта архіепіскапы. Ніжэйшыя часова падпарадкоўваліся патрыярху, мінуючы мітрапаліцкую інстанцыю, а некаторыя нават былі незалежнымі ад патрыяршай улады і з'яўляліся фактычна аўтакефальнымі. Феодар стаў лічыць сваю кафедру аўтакефальнай.

Зразумела, што яго адразу ж празвалі ерэтыком Фядорцам, забаранілі дзейнасць як архіепіскапа, а мітрапаліт Канстанцін II аб'явіў анафему. Пракляў Фядорца і Кірыл Тураўскі. Шкада, што і Фядорац пачаў помсціць праціўнікам за знявагу. Ён зачыніў усе цэрквы ва Уладзіміры, і "не было звону і спеваў па ўсім горадзе". Але яшчэ горш, што ён здзекаваўся над людзьмі "головы порезывая и бороды, иным же очи выжигая и язык урезая, а иные распиная по стене и муча немилостиве". 8 мая 1169 г. яго арыштоўваюць і прывозяць у Кіеў на мітрапаліцкі суд. Феодара абвінавацілі ў адмаўленні манаства і пастоў, у знявазе святых угоднікаў і Багародзіцы. Верагодна, з абвінаваўчай прамоваю на саборы выступаў Кірыл Тураўскі. Пасля таго як Фядорца адлучылі ад царквы, ён трапіў пад суд князёў, якія імкнуліся адпомсціць князю Андрэю Багалюбскаму. Пакаранне яго фаварыта было жорсткім: прыгаварылі адрэзаць яму язык, як злодзею і ерэтыку, адсекчы правую руку і вырваць вочы за тое, што гаварыў злыя словы на Багародзіцу, і, нарэшце, адсеклі галаву. Напісаныя Фядорцам кнігі былі публічна спалены. Кірыл Тураўскі аказаўся сярод тых, хто вельмі рашуча распраўляўся з апанентамі і сапернікамі і праклінаў іх, хоць праклёны забаронены Хрыстом.

Адносіны Кірыла Тураўскага да князя Андрэя Багалюбскага не заўсёды былі роўнымі. Іх знаёмства адбылося ў 1150 г., калі непрацяглы час Андрэй кіраваў Тураўскім княствам. Неадназначна асветнік успрымаў спробы Андрэя перанесці палітычны цэнтр Русі ва Уладзімір. Выступаючы за развіццё далейшых сувязяў з Візантыяй, Кірыл наўрад ці быў прыхільнікам незалежнасці рускай мітраполіі, а тым боЛьш не хацеў ён падтрымаць фаварыта Андрэя - Феодара, пастаўленага не мітрапалітам, а ў абход яго - канстанцінопальскім патрыярхам. Напэўна, Кірылу імпанавала імкненне Андрэя падтрымліваць добрыя адносіны з Туравам, адводзячы яму важную ролю ў сваіх задумках. Магчыма, Кірыл у лістах асуджаў такія ўчынкі князя Андрэя, як выгнанне епіскапаў Нестара і Лявонція, спрабаваў пераканаць яго і Феодара ў неабходнасці манаства для епіскапа, крытьпсаваў за славалюбства і неразумную палітыку, патуранне ерэтычнай дзейнасці свайго фаварыта.

Абвінавачванні Андрэя і Феодара таленавіта пададзены ў "Прытчы аб сляпым і кульгавым", якая з'яўляецца адным з самых бліскучых сатырычных памфлетаў часоў Кіеўскай Русі.

Кірыл Тураўскі як асоба і асветнік больш ярка паўстае перад намі ў сваіх творах, частка якіх дайшла да нас. Даследчыкі налічваюць больш за 60 (каля 68) літаратурных твораў розных жанраў, малітвы, словы і інш. Несумненна, яны адносяцца да выдатных помнікаў літаратуры XII ст. беларускіх зямель. На працягу многіх вякоў яны чыталіся і перапісваліся, а са з'яўленнем кнігадрукавання неаднаразова публікаваліся. Яны і сёння не страцілі сваёй актуальнасці, таму што Кірыл Тураўскі - асветнік на ўсе вякі. Самае віднае месца займаюць малітвы, якіх вядома не менш 30. Аўтэнтычнымі прызнаюцца 20 "слоў"-пропаведзяў, прачытаных асветнікам у храме перад народам. Аднак не дайшлі да нас, хоць згадваюцца ў крыніцах, лісты да князя Андрэя Багалюбскага, трактаты з выкрываннем ерасі Фядорца, вялікі канон, некаторыя "словы" і "пахвалы" і іншыя творы.

Калі ўважліва прачытаць творы Кірыла Тураўскага, можна заўважыць, што яны пісаліся пад уплывам Бібліі і візантыйскай культуры, хоць іх часам цяжка размежаваць. Аднак візантыйскі элемент прынёс з сабой не глыбокія ідэі і паэтычныя пачуцці, а аднабаковы погляд на чалавека і празаічную халоднасць да прыроды.

Сярод прадстаўнікоў візантыйскага красамоўства, пад уплывам якіх знаходзіўся Кірыл Тураўскі, называюць Іаана Златавуста і яго паслядоўнікаў, Прокла Канстанцінопальскага, Ціта Вострскага, Эпіфанія Кіпрскага, Яўлогія і Кірыла Александрыйскіх, Сімяона Лагафета і іншых выдатных дзеячаў ранняга хрысціянства. Але беларускі асветнік пераймаў ад іх не столькі слова, колькі літаратурныя прыёмы. Найбольш пашыраным у старажытных творах хрысціянскага мастацтва быў сімвалізм, а алегорыя стала адной з любімых форм. Кірыл Тураўскі з'яўляецца ў пэўным сэнсе слова прадстаўніком візантыйскага ўплыву на нашу раннехрысціянскую славеснасць . Біблейскі ўплыў выяўляецца амаль ва ўсіх творах асветніка, але больш знешнім чынам, чым унутраным. Часта павучэнні складаюцца з простата пераказу евангельскіх тэкстаў з некаторымі дапаўненнямі і тлумачэннямі. Іншы раз тэксты зводзяцца ў адзін і звязваюцца ўласнымі словамі аўтара або ўзбагачаюцца звесткамі з іншых. крыніц. Добрае веданне Свяшчэннага Пісання дазвалял а з лёгкасцю выказваць думкі словамі, запазычанымі з розных месцаў Бібліі, і трапна падаваць чытачу або слухачу. Важна адзначыць, што Кірыл Тураўскі ўсведамляў перавагу Новага запавету над Старым, высока цаніў перспектыву жыватворнага вучэння Хрыста для чалавецтва; а гэта нават сёння некаторым законнікам бывае недаступным.

Вялікую ўвагу асветнік надаваў малітве. Некаторыя малітвы Кірыл запісваў і, такім чынам, мы можам даведацца, якія праблемы яго хвалявалі. Малітва - духоўная мова ўсіх людзей на Зямлі . Большасць малітваў Кірыла Тураўскага звернута да Святой Тройцы. Пад уплывам візантыйскай і заходняй традыцыі некаторыя малітвы Кірыла звернуты да святых угоднікаў і біблейскіх персанажаў. Пропаведзі (гаміліі) Кірыла Тураўскага падзяляюць на два віды: урачыстыя і павучальныя (дыдактычныя). Першыя рыхтаваліся звычайна на вялікія святы. Асветнік разумеў, што для ўпрыгожання галоўных хрысціянскіх свят патрэбна слова вялікага настаўніка і мудрага "сказателя", а сябе прызнаваў "убогім словам і мутным розумам".

Трэба адзначыць, што Кірыл смела і адвольна, але заўсёды лагічна, уносіў у пропаведзь арыгінальныя звесткі, якіх няма ў кананічных Евангеллях, бо яны пададзены іншым чынам. Напрыклад, надпіс на крыжы, зроблены Пілатам, ён падаў: "Се есть Сын Божий и царь Израилев", хоць першай паловы надпісу не пацвярджае ні адзін з чатырох евангелістаў, ды і царом Іудзейскім быў названы Хрыстос.

Спасылаючыся на Матфея і Марка (у сучасным Сінадальным выданні Бібліі гэтага няма), Кірыл Тураўскі паведамляў, што жанчыны-міраносіцы ўпершыню прыйшлі да гроба ўжо ў суботу вечарам і не знайшлі цела Хрыстова. Няўжо наш асветнік карыстаўся ў XII ст. крыху іншымі тэкстамі Евангелляў? Хрысціяне перакананы, што Хрыстос уваскрэс на світанку першага дня тыдня, гэта значыць перад узыходам сонца ў нядзелю. Ёсць патрэба звярнуцца да Тураўскага Евангелля.

Вялікім гуманістам паўстае перад намі Кірыл Тураўскі, калі мы паглыбляемся ў словы" Аб паралізаваным". Ён укладвае ў вусны чалавека, што хварэў 38 гадоў, аповесць аб яго гаротным стане і невытлумачальнай абыякавасці людзей, якія знаходзіліся побач. Нават сваякі ад яго адвярнуліся, знаёмыя саромеліся яго. На працягу многіх гадоў ніхто не дапамог яму своечасова апусціцца ў купальню. Аднак як жорстка накінуліся на яго законнікі, калі бядак, аздароўлены Хрыстом, нёс сваю пасцель у суботні дзень! Яны рашуча патрабавалі, каб быў выдадзены на расправу Той, Хто парушыў суботу, дараваўшы імкненне да выздараўлення цяжка хвораму чалавеку. Сімпатыі асветніка цапкам на баку няшчасных. Ён параўноўвае купальню Віфезда з месцамі хрышчэння вернікаў, але падкрэслівае значную перавагу апошніх, таму што Дух Святы асвячае іх і дае ачышчэнне грахоў, здароўе целу і душы. "Калі хто сляпы розумам, або кульгавы бязвер'ем, або ахоплены адчаем беззаконія, ці расслаблены ерэтычным вучэннем - усіх вада хрышчэння робіць здаровымі. Аднак не толькі паралізаванаму, але і нам гаворыць Ісус: не грашы, каб не стала табе горай!".

Ураджвае глыбіня філасофіі Кірыла Тураўскага. Асобныя яе элементы прасочваюцца ў кожным творы асветніка. Напрыклад, пачынаючы "Слова аб прамудрасці", якое абазначана як прытча чытача, з пытаннем: якой мудрасці мы шукаем? I сапраўды, калі б мудрамер спыніўся на самай высокай шкале, як у біблейскага цара Саламона, пабачыць і паслухаць якога імкнуліся "ўсе цары зямлі", гэта не гарантуе чалавеку духоўнага поспеху. Кірыл настойліва раіць шукаць лагоднасць, якая ёсць "маці мудрасці, і розуму, і добрай думкі, і ўсім добрым справам". Ён заклікае адкінуць гордасць, непакорнасць, паклёп, гнеў, варожасць, п'янства, непрыязныя гульні і ўсялякую злосць. Лагоднасць, пакорлівасць, добрыя справы павінны назапашвацца ў "душевном доме" кожнага хрысціяніна, каб можна было гэтым багаццем падзяліцца з іншымі людзьмі.

I дарэвалюцыйныя, і савецкія даследчыкі высока ацанілі творы Кірыла Тураўскага, яго асветніцкі подзвіг. Так, I. Яромін пісаў: "Гістарычная заслуга Кірыла Тураўскага перш за ўсё ў тым, што ўжо ў сярэдзіне XII стагоддзя ен... падняў старажытнарускае мастацкае слова на вышыню, недасягальную для яго папярэднікаў... Некаторыя прамовы Кірыла Тураўскага сіметрыяй сваіх састаўных частая паэтычнай фразеалогіяй, рытмічным ладам нагадваюць вершы ў прозе. На іх ляжыць пячатка не толькі высокай літаратурнай культуры, не заўсёды звычайнай нават грэкам - настаўнікам Кірыла, - але і сапраўднага таленту.

У літаратуры можна сустрэць меркаванне, што аўтарам "Слова пра паход Ігаравы" мог быць Кірыл Тураўскі. Але прасякнутае язычніцкімі матывамі "Слова пра паход Ігаравы" адрозніваецца ад твораў тураўляніна па тэматыцы, стылю, а галоўнае, па духу. Вялікі асветнік, вядомы царкоўны дзеяч, настаўнік маралі, змагар з перажыткамі язычніцтва наўрад ці ўзяўся б на схіле дзён напісаць прасякнутую язычніцкім пафасам паэму.

Матэрыал сайту Жыве Беларусь

{module 20}