Незалежныя назіральнікі на выбарчым участку № 52 у Мікашэвічах Наталля Якубовіч і Маргарыта Рац мусілі двойчы звяртацца са скаргамі да старшыні камісіі Генадзя Разановіча на дрэнныя ўмовы, створаныя для назіральнікаў. Стол для назіральнікаў стаяў вельмі далёка ў кутку, адкуль не было відаць практычна нічога, кажа Наталля Якубовіч:
- Пакуль мы не напісалі скаргу, нам не перанеслі стол у зручнае месца. Але гэта яны зрабілі каля 19 гадзін вечара. Дырэктарка школы пачала на нас крычаць, маўляў, сядзіце, вам нікуды хадзіць нельга. Гэта значыць мы не маглі ні паесці схадзіць, ні на тэрыторыю школы выйсці, ні на вуліцу, нікуды.
Другі канфлікт быў вырашаны толькі ў пасляабедзены час працы камісіі. Дырэктарка школы № 2, дзе размешчаны выбарчы ўчастак, Галіна Сыцэвіч, вымушана была прабачыцца перад назіральнікамі.
На участку № 52 балатуюцца незалежныя кандыдаты - Леанід Дубаносаў і Віталь Каліноўскі. Іх апанент - дырэктар прадпрыемства “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч. Заробак якога складае каля 50 мільёнаў беларускіх рублёў у месяц.