ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
З 08.02 па 13.02.2016 года ў школе быў праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
У рамках тыдня прайшло шэраг мерапрыемстваў, якія вылучаліся:
- разнастайнасцю формаў правядзення абранага мерапрыемства;
- выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій;
- масавасцю;
- выкарыстаннем міжпрадметных сувязей.
Самай цікавай і запамінальнай стала літаратурна-музычная вечарына “Люблю наш край”, падрыхтаваная настаўніцай Ніцэвіч Н.У. Вучні школы сталі сведкамі сапраўднага свята, прысвечанага нашай краіне. Падчас мерапрыемства прагучала многа шчырых і светлых слоў, адрасаваных Беларусі. Вучні чыталі вершы, выконвалі песні, прысвечаныя сваёй Радзіме.