Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 23.06.2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць талаку ў старажытным беларускім мястэчку Ленін, што на Случы (сучасны Жыткавіцкі р-н).
Плануецца з удзелам прадстаўнікоў лакальнай супольнасці правесці шэраг прац па добраўпарадкаванню жыдоўскіх могілак і дадаткова выканаць натурныя даследаванні драўлянай капліцы на хрысціянскіх могілках.