Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Главная Микашевичи Вопрос-ответ Канфлікт гучней за вынік

Канфлікт гучней за вынік

Сёмы тур прынёс лідарам першай лігі расчараванне. «Гарадзею» не пусціў у адрыў «Віцебск» (1:0), а «Хваля» пры актыўнай падтрымцы гледачоў саступіла «Граніту» (0:1). Аднак вынікі матчаў міжволі адышлі на другі план. На авансцэну выйшлі канфлікты. Адзін з іх закрануў мікашэвіцкую каманду.

Аб тым, што футбалісты “Граніта” і іншых каманд, у тым ліку ў вышэйшай лізе, не атрымліваюць зарплату, – вядома многім. А вось інфармацыю аб унутрыклубных канфліктах, якія для кагосьці перараслі ў непрыемныя наступствы, не афішыравалася. Па інтэрнэтных звестках стала вядома, што пасля матча 6-га тура са «Слуцкам» паўабаронца Максім Берднік напісаў заяву аб звальненні. Як пасля расказаў сам футбаліст, яго падштурхнулі пайсці на гэты крок:

– За тры-чатыры месяцы мы атрымалі ўсяго адну зарплату. Грошы патрэбны ўсім, у многіх ігракоў – сем’і, дзеці. Вось у мяне, напрыклад, маленькае дзіця. Трэба харчаванне купіць, памперсы. Я ж не скажу яму: “Пачакай месяц!” У выніку ігракі пачалі не тое каб байкатаваць, а проста пытаць, калі аддадуць даўгі. Спачатку казалі “сёння-заўтра”, але нічога не адбывалася. Сітуацыя напальвалася. Аддавалі б хаця часткамі. У выніку ў Валерыя Бахно пачаліся сутыкненні з футбалістамі. А вы ж ведаеце яго характар: на аднаго накрычаў, на другога… Не хачу ўдавацца ў дэталёвыя падрабязнасці, доўгая гісторыя. Проста для сябе зрабіў вывад, што ў такой камандзе лепш не заставацца. Хоць мяне і падштурхнулі да прыняцця гэтага рашэння, але напісаў заяву аб уходзе па ўласным жаданні.

Пракаменціраваць сітуацыю папрасілі галоўнага дырэктара ФК “Граніт” Андрэя Бахно:

– Што датычыць заработнай платы, то напярэдадні гульні з “Хваляй” ігракі атрымалі разлік за сакавік і палову красавіка. У параўнанні з іншымі клубамі, у нас сітуацыя не такая катастрафічная. У адносінах да Максіма Бердніка, адзначу, што яго мы звольнілі як іграка, гульня якога не задавольвае каманду. Каэфіцыент яго карыснасці падчас матчаў чэмпіянату вельмі нізкі. Да таго ж, і на трэніроўках ён не выконваў задачы, пастаўленыя трэнерамі. У камандзе павінны заставацца тыя, хто будзе змагацца за клуб з поўнай аддачай. Тое, што атмасфера ў камандзе захоўваецца нармальная, пацвердзіў матч 7-га тура з пінскай “Хваляй”. Ужо на 5-ай хвіліне Дзмітрый Кавалёнак пасля падачы Дзмітрыя Ігнаценкі меў рэальны шанц вызначыцца, але мяч трапіў у штангу. Мы стварылі яшчэ некалькі небяспечных момантаў каля варот саперніка, а поспеху дабіліся толькі ў другім тайме. Мяч запісаў на свой рахунак Дзмітрый Усачоў, які дабіў яго пасля ўдару цёзкі Кавалёнка. Гэта вельмі важная для нас перамога.

{module 20}