Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Главная Микашевичи Вопрос-ответ “ІРОНІЯ ЛЁСУ ці З ЛЁГКАЙ ПАРАЙ!”

“ІРОНІЯ ЛЁСУ ці З ЛЁГКАЙ ПАРАЙ!”

Калі асабліва здагадлівы чытач спадзяецца, што гаворка пойдзе пра знакаміты кінафільм, то глыбока памыляецца. Успомнім мы сёння пра нашу мікашэвіцкую лазню…

Успомнім, бо два тыдні ўжо на дзвярах яе вісіць амбарны замок, які пад корань нішчыць спадзяванне аматараў лёгкай пары адчуць у бліжэйшы час жаданую асалоду ад любімай аздараўленчай (ды і не толькі!) працэдуры. Абсалютна не суцяшае аб’ява, дзе камунальнікі сціпла абяцаюць закончыць рамонт на працягу двух месяцаў. Будаўнічага руху ў лазні не бачна, а гэта значыць, што і Новы год, хутчэй за ўсё, сустрэнем з марамі памыцца ў гарадской лазні. Такога святочнага падарунка мы аніяк не чакалі!

Між тым, галоўны інжынер КУШВП ЖКГ "Мікашэвіцкая ЖКГ” Леанід Буторын ветліва растлумачыў, што замінка – за матэрыяламі. Маўляў, цэглы вогне-трывалай не знайсці, ледзь не з-за мора яе везці трэба. Ды і драўніна ліставых парод, аказваецца, у дэфіцыце: заказалі яе ажно на Міншчыне. А паліцы ў парыльні прагнілі, таго і глядзі не вытрымаюць асабліва "важных”. Да таго ж каласнікі прагарэлі, печку перакладваць трэба... Словам, загрузіў нас кіраўнік уражваючымі тэрмінамі ды аб’ёмамі. Справядліва засумняваўшыся ў абгрунтаванасці довадаў, мы, настойлівыя, патэлефанавалі гандлярам і пацікавіліся, ці ёсць у продажы вогнетрывалая цэгла? Аказваецца, ёсць! Ды і дошкі з вагонкай ліставых парод хоць сёння бяры ў ААТ "Лу-нінецлес”. Чаму ж тады пазбаўляюць нас радасці лёгкай пары, якая па іроніі лёсу (ці па волі камунальнікаў?) адсоўваецца на такую неапраўдана далёкую перспектыву?

Ад імя жанчын Мікашэвіч – Святлана МІХАЛЬЧЫК

{module 20}

Комментарии  

 
0 #3 ЛарисаИ 05.12.2012 09:51
Ну да действительно без бани никуда, особенно частным секторам. И так не часто ходим, но регулярно.
 
 
+2 #2 виктор 04.12.2012 18:55
Скажите.в каком ещё городе численность населения которого составляет свыше 13000 человек,зимой закрыли баню???
 
 
0 #1 Витёк 02.12.2012 16:23
Баня это хорошо и полезно, сам люблю парится (правда в часную езжу). Всё конечно купить можно, если поискать, скорее всего денег нет на это. А в бане всё быстрее стареет гниёт от влажности и от качества материалов.