Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Личность В. Недведский

В. Недведский

З аўтабіяграфіі «Таму і напісаў», змешчанай у кнізе Уладзіслава Нядзведскага «Выбранае. Вершы і паэмы» (1976):«Нарадзіўся 24 ліпеня 1929 года на адным з Рахавіцкіх хутароў Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (зараз — Салігорскі раён. — В.Ж.). Аб тым, як гадаваліся дзеці ў лесе і балотах, пісаць не буду. Гэта добра паказана ў творах старэйшых нашых пісьменнікаў. Памятаю дзень, калі маці адвяла мяне ў школу. Узыйшоў на ганак, азірнуўся, а яна стаіць і выцірае слёзы. Не ведаю, чаго яна заплакала. Малы быў — не спытаў, а пасля — было позна. У школе мелася чатыры класы, скончылі яе за сем гадоў, бо даваліся элементарныя веды нават па такіх навуках, як астраномія. Не навучалі толькі беларускай мове, затое вучылі аж дзве рэлігіі — праваслаўную і каталіцкую. У сераду, скажам, з Хорастава, дзе была царква, у школу прыязджаў поп, а ў пятніцу — з Пузіч прыязджаў ксёндз. Кожны прапаведаваў сваё. Адзіны настаўнік выкладаў усе прадметы па-польску. Лупцаваў лінейкай па далонях і адцягваў вушы за кожны дрэнны ўчынак, за непадрыхтаваны ўрок і за кожнае слова, сказанае «па-дамашняму». Вучыўся я добра, скончыў два класы. 2 верасня 1939 года, праз дзень, калі гітлераўцы напалі на Польшчу, майго бацьку мабілізавалі ў польскае войска. Служыў ён непадалёку, у Лунінцы, два тыдні, а пасля, памятаю, надвячоркам у адной бялізне вярнуўся дамоў. У тым жа незабыўным верасні 1939-га я зноў пайшоў вучыцца. У трэці клас. У той жа самай школе вучыў нас той жа самы настаўнік. Нас вельмі здзівіла, што ён добра гаворыць па-руску і па-беларуску. Лягчэй вучыцца стала і таму, што ён перастаў нас цягаць за вушы і, наогул, зрабіўся зусім іншым чалавекам у адносінах да сваіх вучняў». Летам 1941 года У.

Нядзведскі скончыў пачатковую школу…А неўзабаве ўбачыў, як гарыць вогнішча, распаленнае немцамі і паліцаямі з кніг школьнай бібліятэкі. «Гэта быў толькі пачатак. Пазней мне давялося пабачыць шмат пажараў, у якіх гарэлі не толькі кнігі і хаты, але і людзі». Але звернемся да дзённіка. Спачатку ён вельмі акуратны, запісы старанныя, ці не каліграфічныя. Эпіграф: «Оглянись, и мир вседневный многоцветен и чудесен!» А ніжэй: «Семиклассник. Дневник и записи для воспоминаний ученика VII класса Недведского Володи. 1946-47». Зразумела ж, невялікае ўласнае фота і побач — некалькі наклееных радкоў з мясцовай газеты, дзе ён названы выдатнікам вучобы. Запісы ў асноўным па-руску, ёсць, аднак, і беларускія, нават некалькі польскіх. Распарадак дня ў дзіцячым доме — у тым ліку насекчы дроў, згуляць на гармоніку… Перамаляваныя з падручнікаў Лермантаў, Спартак, Чапаеў… Перапісаныя папулярныя песні пасляваенных гадоў, побач — вершы А.К.Талстога… Запісы, зробленыя на памяць аднакласнікамі (і дзённік, і альбом). Уласныя дзіцячыя вершы тыпу «Восень», «Снежань», «Сёмы клас»…Замалёўкі: «На лінейцы», «Урок беларускага чытання». А вось яшчэ адна: «У метро». Гэта, калі ехаў у маі 1945 года праз Маскву ў «Артэк» па пуцёўцы. Як жа было не зайсці ў метро, не спусціцца па «лестнице-кудеснице». Пасажыры заўважылі вышытую кашулю, даведаліся, што хлопчык едзе з Беларусі. І пачаліся роспыты пра партызан! «Сустрэча з партызанамі» — праз некалькі старонак. Успамін, як пайшлі хлопцы ў лес, сустрэлі ўзброеных людзей. Тыя пачаставалі іх мёдам, далі патрымаць вінтоўкі. І потым не аднойчы прыходзілі да бацькоў ноччу людзі, тапілася печ — гатавалі ежу. А неўзабаве атрад увогуле заняў вёсачку. Нават самалет з Масквы прылятаў у гэтыя мясціны.

З аўтабіяграфіі: «З лета 1942 года наша вёска увайшла ў партызанскую зону. Былі адноўлены савецкія законы і парадкі. Мужчыны два разы ў тыдзень хадзілі, напрыклад, на ваенную падрыхтоўку, часта прыязджала выступаць мастацкая самадзейнасць партызан. Мне тады па наіўнасці здавалася, што вайна недзе далёка. Я жорстка памыляўся». Зноў пагартаем дзённік. «Навіны дня» (часам — вершаваныя), запісы пра васкрэснікі, калі хадзілі ў лес нарыхтоўваць дровы, вязаць венікі, пра вечар у школе, прысвечаны гадавіне Сталінскай канстытуцыі. І нават — «Мае філасофскія разважанні». Зразумела, крыху іранічныя.Паходы ў кіно, на танцы (праўда, часцей даводзілася іграць на гармоніку, чым самому танцаваць)… А навагодняе свята ў школе ў канцы снежня 1946 года ўвогуле практычна было сарванае — з-за нейкай няспраўнасці не стала электрычнага святла. Што вучні? Абураліся, вядома… І тут жа запіс пра мару — добра было б навучыцца на баяне іграць. Дысанансам запіс: «Не магу я без прычыны смяяцца». І на палях сшытка пазначана: «16.ІІ.43». Тая самая дата... Неяк вырваліся словы, запісаныя на адной са старонак дзённіка: цяжка, калі аднакласнікі просяць яшчэ і яшчэ расказваць пра падзеі лютага 1943 года. У іх жа бацькі ёсць... Дзіўна: раней даводзілася ад сваіх бацькоў на кожным кроку выслухоўваць павучанні, а гэта не вельмі падабалася. «Цяпер даводзіцца выхоўваць сябе самога».

3 аўтабіяграфіі: «У лютым 1943 года наш былы Ленінскі раён з усіх бакоў абкружыла амаль трыццацітысячнае фашысцкае войска. Пачалася блакада, а пасля аблава. Хаваліся людзі па лясах, але схавацца было цяжка — карнікі прачэсвалі ўсю мясцовасць, палілі ўсё, што траплялася на вочы, забівалі таксама ўсіх без выключэння. 3 нашых Рахавіч у час блакады загінула каля трохсот чалавек — больш паловы жыхароў». Запіс у дзённіку «Страшная быль»: «16 лютага 1943 года, знайшоўшы нас у лесе, фашысты забілі маіх бацькоў і брата з сястрой (Антося і Стэфу — В.Ж.). Мне і малодшай сястры (Віні — В.Ж.) пашчасціла ўцячы, хаця наўздагон было выпушчана шмат аўтаматных чэргаў. Па следу фашысцкаму абозу ехаць было немагчыма, лес быў густы, і мы засталіся ў жывых, хаця потым прайшоў тым месцам ланцуг фашыстаў».

 

Летам 1944 года дзядзька пайшоў у армію, а восенню я сабраў клунак і рушыў у навуку. Адвёз мяне за 60 кіламетраў у Мікашэвічы наш аднавясковец Суднік Вінцэсь. Мы з яго сынам спалі першую ноч на возе, і ноччу нехта ўкраў Вінцэсевых коней. Стары вельмі перажываў, а мы нічым не маглі яму дапамагчы. Коні так і прапалі. У Мікашэвічах я жыў на кватэры. Райана плаціла мне 50 рублёў і выдавала 10 кілаграмаў мукі штомесячна. Так я і жыў. Вясною 1945 года мяне, як добрага вучня, камсамол паслаў у Артэк. Адпачыў, набраўся сіл, крыху забыў ваенныя жахі».

 



{module 20}

Комментарии  

 
+3 #2 Дед Микаш 19.03.2012 09:45
Приносим свои извинения, автора поменяли. Проверьте пожалуйста правильность написания. Что касается остальных материалов, то они взяты из интернета, где по много раз друг у друга перепечатаны. И установить первоначального автора очень проблематично. Никто не хочет забрать чужую славу и труд. При обращении, всегда рады восстановить справедливость и готовы к любому сотрудничеству. Удручает Ваше отношение к Микашевичской публике( не знаю чем мы вас обидели), хотя я сам тоже с прохладой отношусь к Лунинчанам. И считаю, что город наш заслуживает большего, чем находится на уровне сельского совета в тени Лунинца.
 
 
+4 #1 Настоящий автор 19.03.2012 07:30
Приятно, конечно, что мои материалы про Недведского читают в Микашевичах, но вряд ли стоило подписывать их "дед Микаш". И это касается не только моих публикаций, но и "позаимствованны х" у других авторов Вашим сайтом. Желаю всем дедам Микашам и дедам Талашам уважать чужой труд и давать ссылки на материалы. которые берутся из других изданий. Не хочется окончательно разочаровыватьс я в микашевичской "публике".