Вынікі абласнога сінхроннага турніру гульні "Што? Дзе? Калі?"
23 лістапада на базе ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Лунінца” прайшоў абласны сінхронны турнір гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Лунінецкага раёна. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 33 каманды: 13 каманд з Лунінца, і 20 з раёна.
Турнір для юных знаўцаў праходзіў адначасова па ўсёй Брэсчыне і складаўся з трох тураў, у якіх патрэбна было адказаць на 12 вельмі няпростых пытанняў. Патрэбна адзначыць, што удзельнікі каманд не раз здзіўлялі журы на чале са старшынёй – галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму Трэгубавай Таццянай Леанідаўнай - сваімі адказамі, як надзвычай дакладнымі, так і самымі недарэчнымі.
У гэтай гульнi 2 месца заняла Мікашэвічская гімназія ім. У. І.Нядведскага,
а “План “Б” без “Б” СШ №3 г.Мікашэвічы заняла 6 месца.
Вiншуем абедзве Miкашэвiцкiя каманды !!!
Комментарии
RSS лента комментариев этой записи