Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи О разном Літаратура АДКРЫВАЕ СВЕТ

Літаратура АДКРЫВАЕ СВЕТ

Разумніца, спартсменка, прыгажуня… Гэтыя цудоўныя якасці ўвасобіла інжынер па маркетынгу Таццяна ШЭЛЕГ – малады спецыяліст ААТ "Спецжалезабетон”. Самае ж вялікае захапленне выпускніцы-2011 Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – кнігі:

– Студэнткай амаль не сутыкалася з беларускай мовай, ды і на прадпрыемстве пераважае руская. Таму ў вольны час чытаю толькі па-беларуску. Спачатку складана было – адбіўся ўплыў рускамоўнага асяроддзя. Але ўсё ж верх узялі гены! Любімы пісьменнік – Васіль Быкаў. Яго сусветна вядомыя творы трэба чытаць на роднай мове. У свой час моцна была ўражана героямі і сітуацыямі. Праверыла сябе на цяперашняе ўспрыняцце вайны. Сапраўдная літаратура адлюстроў-вае вечныя каштоўнасці. Чытаю "Жураўліны крык” ці "Знак бяды” – так балюча за людзей, якіх абяздоліла вайна. Узмацняецца шанаванне памяці тых, хто заваяваў для нас мір.

Похожие материалы:

{module 20}

Комментарии  

 
+1 #1 Гена 08.07.2012 17:33
Вельмi прыемна чытаць родную мову, i паважаю кто яе не забыу!!!