Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Исторические факты Лiтаратурная гiсторыя Мiкашевiч - Продолжение

У 1947 годзе Якуб Колас зноў апынецца на Лунінеччыне. На гэты раз як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Ленінскай выбарчай акрузе. Пісьменнік выбраўся ў нялёгкую дарогу на Палессе. Ён сустракаўся са сваімі выбаршчыкамі ў Мікашэвічах, Сінкевічах, Сцяблевічах. Свае ўражанні ад паездкі занатаваў у дзённіку “На схіле дзён”. У Мікашэвічах Якуба Коласа віталі дарослыя і дзеці. На сустрэчы з выбаршчыкамі пісьменнік сваё выступленне пачаў так: “Дарагія таварышы! Я прыехаў да вас, каб прынесці вам самую шчырую, самую глыбокую падзяку за тое, што вы вылучылі мяне кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Я абяцаю быць вашым верным слугою, дапамагаць ва ўсім, апраўдаць ваш давер”.

Пісьменнік пазнаёміўся з ваколіцамі мястэчка, наведаў мясцовыя могілкі. На наступны дзень Якуб Колас накіраваўся на машыне ў Сінкевічы. Настаўніца геаграфіі гэтай школы І.М.Салтыкова прыгадвае, што сустр акалі пісьменніка кветкамі – зрэзанай геранню. Быў ён у цёмна-сінім паліто з каракулевым каўнерам і ў каракулевай шапцы. Гэтая настаўніца і вітала свайго дэпутата. Пісьменнік і педагог звярнуўся да вучняў з такімі словамі: “Мне радасна глядзець на маладое пакаленне. Вы – наша будучыня. Любіце Радзіму, жывіце дзеля яе, услаўляйце родную старонку стараннай вучобай – цяпер, а потым не менш стараннай працай”. Настаўнікі Сінкевіцкай школы прыгадваюць таксама, што Якуб Колас на гэтай сустрэчы абяцаў дапамагчы пабудаваць школу, што абяцанне сваё стрымаў, пра што напісаў у школу. На жаль, ліст Якуба Коласа ў Сінкевічах не захаваўся.

Якуба Коласа радавала, што ўсюды яго сустракалі прыветна. Балела сэрца пра Палессе ў час гэтай паездкі, бо вайна пакінула тут свае жахлівыя адмеціны: “Усюды відаць сляды разбурэння, – занатоўвае пісьменнік у дзённіку. – Асабліва разбурана мястэчка Леніна. Яго фактычна няма. Народ абнасіўся, асунуўся, але цвёрда, мужна і свядома ставіцца да жыцця”.

Якуб Колас да дэпутацкіх абавязкаў ставіўся выключна адказна, імкнучыся дапамагчы сваім выбаршчыкам. 22 сакавіка 1948 года на імя П.К.Панамарэнкі ён шле ліст як дэпутат Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Прыводзім яго цалкам. “У Мікашэвіцкім дзіцячым доме (Ленінскі раён Пінскай вобласці) выхоўваецца 100 дзяцей-сірот, бацькі якіх загінулі на франтах Айчыннай вайны. Гэты дзіцячы дом працуе ў кепскіх умовах: размешчаны ён у старых будынках, якія патрабуюць неадкладнага рамонту, лазні зусім няма, для перавозак служыць адзін конь, усё патрэбнае для дзіцячага дома вучні вымушаны прывозіць з Пінска цягніком, на што ідзе шмат часу і сродкаў. Нават шэф дзіцячага дома – Мікашэвіцкі фанерны завод – не дапамагае яму патрэбнаю для рамонту драўнінаю. Прашу вас даць адпаведным установам указанне аб вылучэнні грузавой аўтамашыны для патрэб дзіцячага дома і аб водпуску 30 кубаметраў піламатэрыялаў на рамонт памяшкання. Гэта дапаможа карэнным чынам палепшыць умовы жыцця і выхавання дзяцей. Ліст выхаванцаў дзіцячага дома прыкладаю».

На 1949 – 1958 гады прыпадае праца дырэктарам спачатку Сінкевіцкай, а затым Мікашэвіцкай сярэдніх школаў вядомага беларускага фалькларыста, даследчыка народнай сатыры, аднаго з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па фальклоры для вну рэспублікі А.С.Фядосіка.

У 1956 г. на працу ў тагачасны Ленінскі раён быў накіраваны выпускнік Брэсцкага педінстытута Аляксей Гардзіцкі (1934 – 1999). Завуч Мікашэвіцкага дзіцячага дома, другі сакратар Ленінскага райкама камсамола, супрацоўнік раённай газеты – месцы працы крытыка на Лунінеччыне на працягу трох гадоў. Тым не менш у нейкай меры яны сталі вызначальнымі для Аляксея Гардзіцкага як пісьменніка. Ён адгукнуўся ў “Маладосці” на выхад першай кнігі Уладзіслава Нядзведскага “Вясновыя барозны”,апублікаваў матэрыял пра ўзрыў фашысцкіх карнікаў мікашэвіцкім кінамеханікам І.Б.Канапацкім пасля знішчэння імі вёскі Сітніцкі Двор. Аляксей Гардзіцкі ўзнімаў у рэспубліканскім друку пытанне, каб надаць Сінкевіцкай школе імя Якуба Коласа.

Прадвыбарныя паездкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Мікашэвіцкай выбарчай акрузе Максіма Лужаніна і кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР па Пінскай выбарчай акрузе Максіма Танка прывялі іх адпаведна ў Мікашэвічы і Лунінец, дзе яны сустракаліся са сваімі выбарш- чыкамі.

Пачынаючы з 1980-х гг., Яраслаў Пархута (1934 – 1996) пачаў працу над краязнаўчымі нарысамі пра знакамітыя мясціны Беларусі. Тады грымела сла- ва пра Мікашэвіцкае вытворчае аб’яднанне “Граніт”, і пісьменнік падаўся на Лунінеччыну. У кнізе “Зямля бацькоў нашых” (Мн., 1988) ёсць нарыс “Граніт Палесся”.

На працягу 1983 г. у Мікашэвічах працаваў муляром Андрэй Федарэнка.

Зпадзяемся што гэта не канчатковый спiс творчых асоб, чые жыцце звязана з нашым гарадком.



{module 20}