Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Исторические факты Лiтаратурная гiсторыя Мiкашевiч

У 1920 г. у Мікашэвічах у вялікай габрэйскай сям’і нарадзіўся пісьменнік Шыман Гарадзецкі. Хлопчыку было ўсяго гадок, калі памёр бацька, таму нашаму земляку рана давялося зарабляць на хлеб. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’і Гарадзецкіх удалося эвакуявацца ў глыбокі тыл. Там яны з братам запісаліся ў армію Андэрса. З 1942 г. жыве ў Хайфе. Шыман Гарадзецкі – аўтар шматлікіх вершаў, якія чакаюць публікацыі, аповесці “Эхіэль-герой” (1996), прысвечанай нашаму земляку з Пінска Ехіэлю Хагібору. У 1999 г. Шымон Гарадзецкі наведаў сваю радзіму, аддаў належнае памяці сваіх землякоў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

У 1934 г. у Мікашэвічах у сям’і бухгалтара і настаўніцы нарадзіўся польскі празаік Багдан Мадэй. Тут прайшлі першыя два гады жыцця пісьменніка. Затым сям’я Мадэяў пераехала ў Гародню, а з пачаткам Другой сусветнай вайны – у Польшчу. Пяру Багдана Мадэя належыць некалькі зборнікаў апавяданняў, аповесці: “Маладыя дарослыя людзі”, “Баль”, “Сузор’е” і інш. Выступае таксама як перакладчык з англійскай мовы.

З 1945 па 1950 гг. выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме і год праца- ваў піянерважатым, заканчваючы сярэднюю школу, Уладзіслаў Нядзведскі. У аўтабіяграфіі, напісанай аўтарам аповесці “Хлопцы з другога корпуса” ў 1965 годзе, чытаем: “Нарадзіўся я 24 ліпеня 1929 года на адным з Рахавіцкіх хутароў Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці”. З таго часу адбыліся змены ў адміністрацыйным дзяленні рэспублікі. Частка Палесся адышла да Міншчыны. Там, у Салігорскім раёне, апынуліся і Рахавіцкія хутары. У гады Вялікай Айчыннай вайны Рахавіцкія хутары ўваходзілі ў партызанскую зону, дзе доўгі час жахлівы подых вайны не адчуваўся. Людзі жылі спрадвечнымі клопатамі, дзеці вучыліся ў школе, у тым ліку і Уладзіслаў Нядзведскі. У 1943 годзе немцы пачалі блакаду гэтай зоны: забівалі, палілі ўсё і ўсіх. Людзі ратаваліся ў лесе. Немцы высачылі вялікую сям’ю Нядзведскіх. Удалося ўратавацца двум дзецям – Уладзіславу і Віні. Сіротам даў прытулак матчын брат. Пасля вызвалення Лунінеччыны Уладзіслаў Нядзведскі падаўся на вучобу ў Мікашэвічы. Жыў за кошт таго, што атрымліваў ад уладаў дапамогу як сірата забітых немцамі бацькоў, здымаючы прыватную кватэру.

Калі ў 1945 годзе ў мястэчку быў адчынены дзіцячы дом, райкам камсамола накіраваў туды Уладзіслава Нядзведскага, даручыўшы ўзначаліць камсамольскую арганізацыю. Тут юнак пражыў да 1950 г., да часу заканчэння дзесяцігодкі. Калі пасля восьмага класа быць выхаванцам было ўжо нельга, працаваў піянерважатым. Адсюль падаўся ў Мінск, на філалагічны факультэт БДУ. У Мікашэвічах пачаўся яго шлях у літаратуру. Першы верш Уладзіслава Нядзведскага быў апублікаваны ў пінскай абласной газеце ў 1949 годзе. Сістэматычна пачаў выступаць у рэспубліканскім друку ў студэнцкія гады. Пераехаўшы ў сталіцу, доўгі час сувязі з Мікашэвічамі не губляў, меў унутраную патрэбу тут бываць сярод сваіх “пабрацімаў і сястрычак”. Гэта быў дом Уладзіслава Нядзведскага, іншаг а ў яго проста не было. Перажытае ў гады вайны ў значнай меры вызначала яго духоўны і паэтычны свет. Пісьменнік з Рахавіцкіх хутароў меў усе падставы вынесці свой прысуд вайне. “На маю долю, як і на долю маіх аднагодкаў, выпала шмат горкага і трагічнага, – піша ён у аўтабіяграфіі. – Няхай тое, што перажылі мы ў мінулую вайну, не паўторыцца болей ні з кім – ні з тымі, каму сёння год ад нараджэння, ні з тымі, каму пяць, ні з тымі, каму шаснаццаць. Няхай ніколі не паўторыцца такое і з дзецьмі іх дзяцей і ўнукаў. На чалавечы век хопіць таго, што фашызм поўнай мерай адмераў нам, адмераў агнём і свінцом”. Таму трагедыя сям’і і свайго пасляваеннага ранняга юнацтва, діцячы дом, мікашэвіцкія ўражанні ўвайшлі так ці іначай ў творы Уладзіслава Нядзведскага: “Балада пра дзве рукі”, “Дома”, “Кінамеханік” і інш. Найбольш поўна і пераканальна трагедыя ўкрадзенага дзяцінства раскрыта ў паэме “Хай пустуюць падножкі”. Хоць гэты твор не належыць да мастацкіх здабыткаў у творчасці Уладзіслава Нядзведскага, але ў ім узняты свежы жыццёвы матэрыял, які раскрывае адзін з бакоў тэмы “Дзеці і вайна”. Паэма “Каб не было падножак” з’яўляецца своеасаблівым пралогам да аповесці пісьменніка “Хлопцы з другога корпуса”, якую з поўным правам можна аднесці да здабыткаў беларускай дзіцячай літаратуры 60-х гг. мінулага стагоддзя. Яна была апублікавана спачатку ў часопісе “Маладосць” (1963), а праз год выйшла асобным выданнем.

Аповесць “Хлопцы з другога корпуса” ў многім твор аўтабіяграфічны. За Кірмашэвіцкім дзіцячым домам лёгка ўгадваецца Мікашэвіцкі, дзе выхоўваўся і працаваў аўтар. Ён увёў у аповесць сапраўдныя тапонімы, якія з’яўляюцца падказкай, дзе знаходзіцца Кірмашэвіцкі дзіцячы дом: згадваюцца Пінск, Лунінец, Калінкавічы як бліжэйшыя ад Кірмашэвічаў чыгуначныя станцыі. Ёсць шмат агульнага ў лёсе Уладзіслава Нядзведскага і аднаго з “хлопцаў з другога корпуса” – Віці Ляўковіча. У абодвух у час блакады партызанскай зоны немцамі былі забіты бацькі, абодва некаторы час жылі ў сваякоў, пазней – у мястэчку на прыватнай кватэры. Маюць сваіх прататыпаў і іншыя героі аповесці “Хлопцы з другога корпуса”.

Многія на Берасцейшчыне ведаюць былога выхаванца Мікашэвіцкага дзіцячага дома А.П.Чашу, які таксама, як і герой Уладзіслава Нядзведскага Арсень Зайцаў, не меў абедзвюх рук. Пазней юнак атрымаў педагагічную адукацыю і працаваў завучам у сваім дзіцячым доме, а затым дырэктарам школы ў Мікашэвічах. Дырэктару дзетдома аўтар пакінуў яго сапраўднае імя і бацькоўства – Мікалай Пятровіч. Разам з тым у аповесці створаны вобразы – тыпы. Яны цалкам не паўтараюць біяграфію сваіх прататыпаў. Скажам, у Віці Ляўковіча жыве ў вёсцы дзед, чаго не было ў аўтара твора. Як большасць выхаванцаў дзіцячых дамоў, пасля восьмага класа гэты герой едзе паступаць у Ленінградскае рамесніцкае вучылішча. У той самы час, як гаварылася вышэй, Уладзіслаў Нядзведскі застаўся ў Мікашэвічах, працаваў у дзіцячым доме і адначасна вучыўся ў школе.

У аповесці даецца зрэз жыцця народа ў першыя пасляваенныя гады без прыхарошвання. Кірмашэвіцкі дзіцячы дом функцыянуе ў цяжкі час пасля вайны. Паўсюль яе жах лівыя сляды: разбураны гарады, спалены вёскі. Паязды праз станцыю, дзе знаходзіцца дом, ходзяць нерэгулярна: няма вадакачак, няма дроў і вугалю. Вагоны перапоўнены, людзі вісяць на падножках, а беспрытуль- ныя дзеці прымошчваюцца на дахах вагонаў. Асірацелых дзяцей дзяржава не можа забяспечыць харчаваннем, вопраткай. Нешта падкідвае Чырвоны Крыж, але вопратка і абутак паступаюць па вагах. Тое, што ў аповесці адлюстравана суровая рэальнасць у жыцці Кірмашэвіцкага дома, пацвярджаецца дзённікавымі запісамі і лістамі ў дзяржаўныя структуры Якуба Коласа. Пра іх гаварылася вышэй.

Пісьменнік пераканальна паказвае, што ў пасляваенныя гады прыкладалася шмат намаганняў, каб вярнуць дзяцей, абяздоленых вайной, да нармальнага жыцця. Іх, галодных, абшарпаных, здзічэлых і знявераных, лавілі на кірмашах, здымалі з дахаў вагонаў, знаходзілі ў падвалах разбураных дамоў. Хоць іх і палохалі дзіцячым домам і ў сваім асяроддзі, і дарослыя, якія выкарыстоўвалі дзяцей і падлеткаў у карыслівых ганебных справах, некаторыя самі шукалі паратунку ў Кірмашэвіцкім дзіцячым доме. Былі сярод іх і такія, хто не ведаў сваіх сапраўдных імёнаў і прозвішчаў. Пісьменнік падае характары герояў у развіцці. Пад уплывам умоў жыцця ў дзіцячым доме, педагогаў, дзякуючы клопатам райкама камсамола, міліцыі, падлеткі набываюць раўнавагу, пачынаюць цаніць і прытрымлівацца спрадвечнай народнай маралі, распазнаюць праўду і крывадушша, дабро і зло. У хлопцаў фармуецца пачуццё годнасці. Ім ужо неабыякава, што падумаюць пра кожнага з іх местачкоўцы і як гэта паўплывае на грамадскую думку пра іх дзетдом, пра іх вялікую сям’ю. Разам з тым у гэтай сям’і не нівелюецца асоба кожнага. Хлопцы паказаны адметнымі асобамі: працавіты, чулы, спагадлівы Віця Ляўковіч, кемлівы, не па гадах сур’ёзны, добры арганізатар Федзя Жаўнерчык, упарты шукальнік прыгодаў Апанас Кныш, вынаходлівы весялун і жартаўнік Алёша Парэчкін, удумлівы і справядлівы Арсень Зайцаў, гаваркі і прыслужлівы Барыс Цыган і інш. Менш удаліся пісьменніку вобразы дарослых, тых, хто спрыяў духоўнаму сталенню абяздоленых дзяцей. Выключэннем у гэтым плане з’яўляецца вобраз шаўца Шлёмы Майсеевіч а, якому ў творы адведзена сціплае месца. Памёр у 1973 годзе. У Мікашэвічах шануюць памяць пра Уладзіслава Нядзведскага. Яго імем названа гімназія горада, у якой дзейнічае музей, прысвечаны пісьменніку.

Леанід Верцель нарадзіўся 2 ліпеня 1940 у вёсцы Уболотье Магілёўскай вобласці. Адразу пасля вайны год жыў з бацькамі ў Берліне. Вясной сорак сёмага года прыехалі ў Мікашэвічы, дзе пражыў дзесяць гадоў, і скончыў сярэднюю школу. Маці, Лескавец Ефрасіння Фёдараўна, выкладала ў школе рускую мову і літаратуру, а бацька працаваў галоўным ляснічым у лясгасе. У 1957 годзе паехаў у Петразаводск і паступіў у тэхнічнае вучылішча пры Анежскага трактарным заводзе. Пасля заканчэння два гады збіраў трактара на галоўным канвееры завода. У 1960 годзе паступіў у Петразаводскі ўніверсітэт на леса-інжынерны факультэт. У 1962 годзе прызваны на сапраўдную службу, а праз тры гады вярнуўся ва ўніверсітэт, які скончыў у 1967 па спецыяльнасці інжынер лясной гаспадаркі. Па размеркаванні быў накіраваны ў Беламорска раён, дзе адпрацаваў тры гады ў Сосновецком лясгасе, год ляснічым, і два гады галоўным ляснічым. Потым вярнуўся ў Петразаводск, дзе паступіў у НДІ лясной прамысловасці навуковым супрацоўнікам. Пасля працаваў на розных кіраўнічых пасадах у сістэме лясной прамысловасці Карэліі да выхаду на пенсію ў 2005 годзе. У 1997 годзе ў адзін прысест напісаў сем апавяданняў, якія адразу ж былі апублікаваныя ў літаратурна-мастацкім часопісе паўночнага захаду Саюза - «Поўнач». Пасля выхаду ў свет першага зборніка апавяданняў «Наш белы свет», прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Расіі. Маю дзвюх дачок. Адна скончыла геаграфічны факультэт, іншая філалагічны і, будучы кандыдатам навук, выкладае ў Карэльскай педагагічнай акадэміі.



{module 20}